image description
 

Отдел БО РБИЦ 

Возрождаем родную землю вместе!

  НИИ ПБ и ЧС Беларуси

 

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

2112

О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

чарнобылем не зарасцеш.

У. Дубоўка

Паважаныя калегі! Сардэчна віншуем вас з галоўным святам краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

Гэта свята – сімвал адзінства і згуртаванасці, мужнасці, гераізму і велічы духу беларускага народа, міру і стабільнасці, веры і аптымізму для будучых пакаленняў. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто шануе слаўную гісторыю сваёй Айчыны, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад на карысць роднай зямлі.

Напярэдадні свята жадаем шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім, упэўненасці ў заўтрашнім дні, чыстага мірнага неба! Няхай усе вашы пачынанні будуць накіраваны на развіццё і росквіт роднай Беларусі, а кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом!

Калектыў Дэпартамента па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть