image description
 

Отдел БО РБИЦ 

Возрождаем родную землю вместе!

  НИИ ПБ и ЧС Беларуси

 

У будучыню – з надзеяй

1009

На працягу 34 гадоў Дэпартаментам па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускага фонду міру і Беларускага саюза музычных дзеячаў праводзіцца міжнародная творчая праграма «У будучыню – з надзеяй».

Праект, які ажыццяўляецца на працягу больш за тры дзесяткі гадоў, накіраваны на падтрымку адораных дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць у раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У маладых артыстаў з’яўляецца магчымасць выступіць на адной сцэне з вядомымі людзьмі беларускай музычнай індустрыі, праявіць сябе і зрабіць яшчэ адзін упэўнены крок насустрач сваёй мары.

15 жніўня 2020 г. з творчай праграмай артысты пабывалі ў Гомельскай вобласці, а менавіта ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Пралеска» у Жлобінскім раёне, у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Сядзельнікі» і вёсцы Глініца ў Мазырскім раёне, дзе праходзілі канцэрты з удзелам мясцовых маладых талентаў.

21 жніўня Гродзенская вобласць прыняла эстафетную палачку з арганізацыяй творчых мерапрыемстваў у дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» і горадзе Дзятлаве.

Сярод удзельнікаў праграмы заяўлены народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок, артысты эстрады Галіна Зайцава, Дзмітрый Шуканаў, Генадзь Санько, артыст-інструменталіст Белдзяржфілармоніі Андрэй Дзяргай.

Дапамогу ў арганізацыі мерапрыемстваў аказалі раённыя выканаўчыя камітэты.

Искать похожие новости:

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть