image description
 

Отдел БО РБИЦ 

Возрождаем родную землю вместе!

  НИИ ПБ и ЧС Беларуси

 

Развіццё рэгіёнаў: інавацыйны праект у Слаўгарадзе па стварэнню вытворчасці харчовых прадуктаў

1971

Падаўжэнне дзеяння прынятых ў 2015 г. мер па развіцці паўднёва-усходніх раёнаў Магілёўскай вобласці да 2025 г. дзякуючы падпісанаму нядаўна Указу Прэзідэнта № 177 надасць новы імпульс эканоміцы рэгіёну, пацярпелага ад чарнобыльскай катастрофы. Дзяржаўную падтрымку з шэрагам значных прэферэнцый, у тым ліку і па падаткаабкладанню, атрымае праект «Слаўгарад», які накіраваны на стварэнне ў раённым цэнтры філіяла бабруйскага ААТ «Чырвоны харчавік» і новай вытворчасці кандытарскіх вырабаў на аснове айчыннай расліннай сыравіны. Праект будзе рэалізаваны на вытворчай пляцоўцы ААТ «Прысожжа», дзе зараз праводзiцца рэканструкцыя.

У выніку ў 2021 г. будзе наладжаны выпуск карыснай для жыхароў пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы рэгіёнаў прадукцыі: жэле з выкарыстаннем мадыфікаванага крухмалу і некалькіх відаў мармеладу – дыябетычнага, з вітамінамі, а таксама для харчавання пры інтэнсіўных фізічных нагрузках. Для вырабу арыгінальных кандытарскіх вырабаў плануецца выкарыстоўваць выключна мясцовую сыравіну, якая змяшчае пекцiн, – яблыкі, грушы, ягады, а таксама мёд з уласнага пчальніка фабрыкі. Будзе забяспечаны высокі кантроль якасці на ўсіх этапах.

Плануецца экспартаваць на замежныя рынкі не менш за 40 % вырабленай прадукцыі, арганізаваць не менш за 100 новых працоўных месцаў.

Вельмi важна, што праект накіраваны, перш за ўсё, на развіццё рэгіёну, якi пацярпеў ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Искать похожие новости:

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть