image description
 

Отдел БО РБИЦ 

Возрождаем родную землю вместе!

  НИИ ПБ и ЧС Беларуси

 

Стартаваў першы этап 35-й Міжнароднай сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню – з надзеяй»

2103

На працягу 35 гадоў у пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС раёнах Рэспублікі Беларусь, а таксама прыгранічных раёнах Расіі праходзіць міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будучыню – з надзеяй» (раней – «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця»).

Арганізатарамі праекта выступаюць Дэпартамент па ліквідацыі вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, ЦК ГА «БРСМ», Беларускі фонд міру.

Мастацкі кіраўнік праграмы – народны артыст Рэспублікі Беларусь Эдуард Ханок.

Мэта праграмы – падтрымка таленавітых дзяцей і падлеткаў, якія пражываюць на тэрыторыях, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Творчая акцыя дае магчымасць для дзяцей выступіць на адной сцэне з вядомымі артыстамі, музыкантамі і выканаўцамі, паказаць свой талент і адчуць сваю значнасць.

Сёлета ў праграме прымае ўдзел Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Купалінка», артысты Філармоніі для дзяцей і юнацтва пры Белдзяржфілармоніі (лаўрэаты міжнародных конкурсаў), артысты беларускай эстрады, творчая моладзь, таленавітыя дзеці і падлеткі з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў. Лепшыя юныя артысты будуць запрошаныя на фінальны форум, які пройдзе ў Мінску ў кастрычніку бягучага года.

1 красавіка канцэртная праграма і майстар-клас прайшлі ў Мазырскім раёне, 2 красавіка – у Брагінскім і Хойніцкім раёнах, 3 і 4 красавіка – у Лельчыцкім, Нараўлянскім, Жлобінскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці.

Творчая акцыя арганізуецца ў адпаведнасці з мерапрыемствамі па інфармацыйным забеспячэнні ў рамках Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021–2025 гады.

Другие новости

 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть