-
220046, г. Мінск, вул. Солтыса, 183а
- 8(017)388-96-08
- rbic@mchs.gov.by
Важна ведаць
Паважаныя наведвальнікі сайта БА РБІЦ
Сёння каля 1,1 мільёна беларусаў працягваюць жыць на тэрыторыях, забруджаных «чарнобыльскімі» радыёнуклідамі. Многія з вас прыязджаюць у пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы раёны па справах, на экскурсіі, пагасцяваць у сваякоў.На забруджанай тэрыторыі трэба выконваць пэўныя меры засцярогі для таго, каб пазбегнуць празмернага апраменьвання арганізма і ў канчатковым выніку - захаваць здароўе сваё і блізкіх вам людзей. Ці магчыма бяспечнае пражыванне побач з радыёнуклідамі? Так, магчыма. Але для гэтага прыйдзецца перагледзець і змяніць некаторыя з сваіх устояных звычак пры наведванні лесу, вядзенні гаспадаркі, захаванні гігіены, арганізацыі харчавання. Дапамагчы вам гэта зрабіць закліканы падзел нашага сайта «Важна ведаць», у якім мы пастараліся ў простай і зразумелай форме распавесці аб правілах бяспечнага пражывання на забруджанай тэрыторыі.
Калі сярод наяўнай інфармацыі вы не знойдзеце адказу на хвалюючае вас пытанне, калі ласка, дайце нам ведаць аб гэтым па электроннай пошце info@rbic.by, або тэлефоне ў г. Мінску (+375 17) 291-02-94. Ваша паведамленне дапаможа нам задаволіць ваш інтарэс і цікавасць новых наведвальнікаў сайта.
З павагай калектыў распрацоўшчыкаў.
Назад