- Адреса и телефоны
-
220046, г. Минск, ул. Солтыса, 183а
-
8(017)388-98-19
8(017)388-96-00
-
8(017)388-97-01
- rbic@mchs.gov.by
Адзіны дзень інфармавання праведзены ў Дзяржчарнобылі
16 лiстапада ў Дэпартаменце па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС у чарговы раз прайшоў адзіны дзень інфармавання.
Супрацоўнікам Дзяржчарнабыля паказаны фільм аб барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, якая займаецца наркотыкамі. У рамках мерапрыемства выступіў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік міліцыі Белаўшка Дзмiтрый Уладзіміравіч. Ён расказаў аб барацьбе з наркатрафікам, распавёў пра адказнасць за падобныя злачынствы, закрануў пытаннi ўцягвання непаўнагадовых у дадзеную злачынную дзейнасць, прывёў канкрэтныя прыклады са сваёй прафесійнай дзейнасці, падрабязна адказаў на пытанні прысутных.
У падзяку за выступ Дзмiтрыю Уладзіміравічу начальнік Дзяржчарнабыля Сяргей Шпарло ўручыў альбом «Гісторыя пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы».
Затым былі прадэманстраваны відэаматэрыялы аб становішчы ў краіне і за мяжой, асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі, аб дзейнасцi МНС.
Начальнік аддзела ідэялагічнай і арганізацыйна-кадравай работы Дзяржчарнобыля Вячаслаў Воранаў выступіў з аглядам надзвычайных здарэнняў з удзелам работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, арганізацый сістэмы МНС, а таксама з аналізам стану дысцыпліны, бытавога траўматызму і станам транспартнай дысцыпліны.